да Пражскага Дзіцяткі Ісуса
прамоўленая пры наведванні Храма Маці Божай Пераможнай 26 верасня 2009 года.
Госпадзе Ісусе, Ты перад нашымі вачыма ў абліччы дзіцяці, і мы верым, што Ты Сын Божы, які стаў чалавекам праз Духа Святога ва ўлонні Панны Марыі. Гэтаксама як у Віфлееме і мы, разам з Марыяй і Язэпам, анёламі і пастухамі, схіляемся перад Табой і вызнаем, што Ты наш адзіны Збаўца. Ты стаў бедным, каб мы ўзбагацелі Тваёй беднатой; зрабі так, каб мы ніколі не забываліся пра бедных і тых, хто цярпіць.
Барані нашыя сем‘і, добраслаўляй усіх дзяцей усяго свету і зрабі так, каб над намі заўсёды панавала любоў, якую Ты прынёс, і каб учыніла нашае жыццё шчаслівейшым. Зрабі так, Ісусе, каб людзі спасціглі знак Божага нараджэння, каб зразумелі, што Ты прыйшоў падарыць усёй чалавечай сям‘і святло, радасць і спакой.
Бо Ты ёсць Бог, Ты жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога на вякі вечныя.
Амін.
босага кармеліта (1590—1675)
Дзіцятка Ісусе (Езу), спяшаюся да Цябе і на просьбу Маці Тваёй, найсвяцейшай Панны Марыі, малю Цябе, дапамажы мне ў маёй патрэбе (можна назваць), бо глыбока веру, што можаш мне дапамагчы. Я цвёрда ўпэўнены, што атрымаю Тваю святую ласку. Люблю Цябе ўсім сваім сэрцам і з усіх сілаў сваёй душы. Шчыра каюся за ўсе свае грахі і прашу Цябе, добры Ісусе (Езу), каб Ты даў мне сілы іх пераадолець. Прысягаю, што ніколі не пакрыўджу Цябе, аддаюся ў рукі Твае і лепш буду цярпець, чым зраблю Табе балюча. Адгэтуль хачу верна служыць Табе і праз любоў да Цябе хачу любіць і бліжняга як самога сябе. Усемагутнае Дзіця, Госпадзе Ісусе (Пане Езу), зноў прашу Цябе дапамагчы мне ў маім клопаце (можна назваць). Дай мне ласку, каб я навек з Табой уз’яднаўся разам з Марыяй і Язэпам і каб пакланяўся Табе разам з анёламі ў высях нябесных.
Спампаваць у PDF